Паэзія

penbelarus.org · Глеб Лабадзенка - Паэзія

паэзія –
вынік, колькі
дзіцё
атрымала
ва ўлоньні
цэзію
хочаш дыхаць –
лягай на асьцё
і хукай ўгару
паэзію.
словы
ня будуць
касмапалітам
служыць, бо
словы жывуць
Айчынай.
толькі душамі
паспалітымі
словы цепляцца
з дайпрычыны
словы розныя
пішам: бацька
а душою чуем
айчыма.