Памяці Васіля

penbelarus.org · Ярына Дашына - Памяці Васіля

Я спазнілася на паслязаўтра.
Паслязаўтра не было нядзеляй.
Мы яшчэ задоўга да антракту
на дваіх пустое неба дзелім:
мне — сінеча, а табе — адценне
Шляху Млечнага. Адзін Маленькі
Прынц мяне цалуе на каленях —
прысмак ледзянцовай карамелькі…
Вусны хочуць помніць толькі дотык.
Вочы помняць вочы й бездань столі.
Паслязаўтра не было суботай.
Паслязаўтра не было ніколі.
Са спасылкаю на ідыѐта,
у свае амаль што дзевятнаццаць,
мой Маленькі Прынц умее лѐтаць.
А я — толькі плакаць і смяяцца.