Парацэльс

penbelarus.org · Алесь Емяльянаў-Шыловіч - Парацэльс

Содні дзяжурства прайшлі амаль незаўважна:
у адзьдзяленні для хворых
з ВПМК ніхто не памёр
Кагосьці кармілі праз зонд,
і праз гэта сястру ледзь ня зблажыла,
кагось ратавалі,
а хтосьці ў хваравітым трызьненьні
ляцеў да зор.
Пацыенту з чацьвёртай здымалі кардыяграму,
а ў суседа ягонага бралі тым часам кроў;
хадзячыя бегалі
па “пладова-выгоднае” ў краму,
а ўвечары пад звон кілішкаў
чулася:”Будзь здароў!”

Нямоглых лекавалі кропельніцамі,
пігулкамі і суцяшэньнем,
на што тыя злаваліся й лаяліся:
”Мацеру тваю так!”
…Содні дзяжурства
прабеглі амаль без здарэньняў,
ну, дзякуй Богу, вось каб заўсёды так