Пасля

penbelarus.org · Ганна Комар - Пасля

пасля
птушка вылятае,
птушаня
сочыць за ёй з гнязда: 
за размахам яе крылаў,
за паваротам хваста,
за тым, як паветра 
прагінаецца пад імі.
гарызонт завальваецца:
свет вакол 
сцягваецца ў тугое яйка.
калі яна больш не вернецца,
скарлупа яму будзе домам.