хто двор пабачыць пасярод двароў
хто выклік кіне ўладару ключоў
ахінецца ў ноч і дазор прысьпіць
ператне шэсьць сьцен і спляцецца ў ніць
хто напне зь сябе цеціву пуці
хто стралой маста дасягне гары
каб паўстаць самім вераёй варот
увайсьці туды дзе крыніца вод