Паўсюдна піліцца бабло…

penbelarus.org · Мікіта Найдзёнаў - Паўсюдна піліцца бабло...

Паўсюдна піліцца бабло,
А ты прыгожая такая.
Цябе я з танцаў сустракаю,
ды помню: піліцца бабло.

Твой кожны вершык – пра каханне.
У ім твой роздум і настрой,
Як ты са мной, альбо з сястрой.
Таннеюць акцыі кампаній.

Паўсюдна піліцца бабло,
І грошы дзеляцца няроўна.
А ты адна, як Бандароўна.
І што мяне з табой звяло?