Пераходны верш

penbelarus.org · Серж Мінскевіч - Пераходны верш

Там дзе машыны
Праносяцца міма,
Хадзіць немагчыма!
Хадзіць немагчыма!
Ні дзеду, ні бабе,
Ні маме, ні тату,
Ні дочцы, ні сыну,
Ні сёстрам, ні брату,
Ні цётцы, ні дзядзьку,
І ні сяброўскаму бацьку –
Хадзіць немагчыма!
Хадзіць немагчыма!

Калі загарыцца
Зялёны кружок,
Тады толькі можна
Прайсьці на той бок.

Запомні добра, мілы мой,
І ведай па жыцьці,
Чырвоны загадае: “Стой!
Зялёны дасьць дазвол: “Ісьці!