Поўдзень

penbelarus.org · Серж Мінскевіч - Поўдзень

Поўдзень дзеліць поўны дзень
На два роўныя паўдні:
Даабедныя паўдня,
Паабедныя паўдня.

Складзены ж паўдні з гадзінак,
Іх паказвае гадзіньнік,
І ня цяжка здагадацца
Што ў паўднях гадзін… дванаццаць.