Прарастанне

penbelarus.org · Наста Кудасава - Прарастанне

прарастаем праз тугiя расстаньнi,
празь нялiтасьцiвых дзён чарназём,
бо магутнае, як сьмерць, прарастаньне:
выпрастаць сябе жывымi лiстамi,
абтрасаючы бытнечы рызьзё.

бо ня трэба нi пяшчоты, нi ласкi
дыхаiснаму, як ветразь, лiсту.
зьняўшы цела баязьлiвую маску –
яварам сiвым цi кедрам лiванскiм –
я зь любой зямной ральлi прарасту…