Генрых Гайнэ. Прыцісні ручку мне да грудзей…

penbelarus.org · Генрых Гайнэ. Прыцісні ручку мне да грудзей... (пер. І. Крэбс)

Прыцісні ручку мне да грудзей,
Ты чуеш? Працуе ў іх ліхадзей.
Грукоча старанна там злосны цясляр,
Рыхтуе труну ён за ўдарам удар.

І ён за цвіком заганяе цвік,
І сон мой даўно дарэшты знік.
Ах, майстар, хутчэй жа закончы труну,
Тады, спадзяюся, я ўрэшце засну.

пераклад з нямецкай