Роберт Бёрнс. Красуня з Эклефэхану

penbelarus.org · Роберт Бёрнс. Красуня з Эклефэхану (пер. Г. Дубянецкая)

— Браў мяне ты, браў мяне
Ты, можа, без нічога?
Калаўрот вунь пры сьцяне,
А во, глядзі, начоўкі!
А што ў дзеда хаты дзьве,
А трэцяя – пуня?
А сама я ўжо табе –
Дык, можа, не красуня?!

— Ай, досі языком пляскаць,
Ай, досі гэнай зьвягі!
З чаго ж, хоць не любіў гуляць,
Падаўся я ў бадзягі?!
Пад вэрхал твой забыў спакой,
Закінуў гаспадарку…
Цягні шатан цябе з сабой —
Я б вынес яму чарку!