Роберт Бёрнс. Мая любоў

penbelarus.org · Роберт Бёрнс. Мая любоў (пер. Г. Дубянецкая)

Любоў мая – бы ружачка,
Якую высьніў сад;
Любоў мая – бы музыка,
З якою ў сэрцы лад.

Са мной харашыня твая,
З табой мая любоў,
Пакуль ня змоўкне акіян
Ля гэтых берагоў.

Пакуль ня змоўкне акіян,
Пакуль скала стаіць,
Пакуль бяжыць пясок жыцьця,
Адно табой мне жыць.

Чакай мяне, любоў мая!
Не адмыкай журбе.
І ведай: дзе б ні бег мой шлях,
Ён прыйдзе да цябе.