Роберт Бёрнс. Мелодыя для некага

penbelarus.org · Роберт Бёрнс. Мелодыя для некага (пер. Г. Дубянецкая)

Мне сэрца ціхенька шчыміць,
Усё шчыміць пра Некага;
І ноч зімовую ня сьпіць,
Яно ня сьпіць праз Некага.

О-гой! пра Некага!
О-гэй! пра Некага!

Магу я ўсю зямлю прайсьці—
Абы дайсьці да Некага;
Ты, Зорка Любасьці, сьвяці
У цёмначы для Некага;
Даўгія сьцежкі скараці
І прывядзі мне Некага!
О-гой! да Некага!
О-гэй! да Некага!

Чаго я толькі не змагу
На сьвеце дзеля Некага!