Рысі ў сініх лясах…

penbelarus.org · Наста Кудасава - Рысі ў сініх лясах...

Рысі ў сініх лясах асінавых.
А. Сыс

Рысі ў сініх лясах асінавых
пазіраюць вачыма дзікімі.
Еду я чалавекаспынам,
і нікому не Эўрыдыка,

толькі лес мне ў Арфеі просіцца,
клён далоньмі ільне ўкаханымі.
Дрэваверніца, сьцежканосіца –
расшпіліла наросхрыст раны,

вецер дзьме ў мой адчай нялечаны,
кліча жыць на прасторы любыя…
І сядаюць шчыглы на плечы мне,
і ўсьміхаюцца на ўсе дзюбы.