саламея, зьвярыца, шалом! шалом!
не прыкрыеш драпежнай душы крылом.
як пад рэбрамі шал, то чакай крыгалом –
ад сябе не ўцячы, не схавацца.
так зьвіваюцца рэкі ў віры – насьляпкі,
так зьбіваецца боль у радкі-камякі,
так гібеюць сусьветы па волі рукі,
распасьцёртай у жудасным танцы!