сьпее саяр здолі арбою свае змагаючы
ніву знацьбы сявае цэлячыся ў балаго
зьвязкаў вонкіх пазбыты сілай нутра чуваючы
толькі сабою быве імаючы толькі таго
стаўшы на сьцег сайны жарам чужым не сагрэцца
змусты сьлядоў сваіх вяртаючыся не замясьці
ў саманапятага лука нямашака адзінаверца
апрача цецівы што злучае яго канцы