Серж Мінскевіч. Мышкі і дзеці

penbelarus.org · Серж Мінскевіч - Мышкі і дзеці

– Што,
Што,
Што ж у вас?

– Гэта
Сыру
Скрыль
У нас.
Будзе
Мышкам
Ён якраз.
Наце, мышкі,
Калі ласка.

Мышкі кажуць:
– Так, так, ласка,
Дзякуй, дзякуй,
Як цудоўна нам цяпер.

– Што цудоўна?

Пах
Цудоўны,
Смак цудоўны
І памер