У кнізе «Шкляная лялька» Максім Клімковіч аб’яднаў скразным сюжэтам страшныя гісторыі дзіцячага гарадскога фальклору. Яны «не прычасаныя» крывадушным літаратурным маралізатарствам. Жорсткія сюжэты застаюцца такімі, якімі іх расказвалі і расказваюць адно аднаму самі дзеці.
Гэта працяг даўняй літаратурнай традыцыі, закладзенай яшчэ братамі Грым, Шарлем Перо. У Беларусі яе працягвалі Ян Баршчэўскі («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях») і бліжэйшы нам па часе Ігар Сідарук («Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука»)