ноч бязь вехаў зор пакідае сьлед
у сьлядох яе безь сьвятла адсьвет
о імкні імкні конь мысьлітвы стоць
о гары гары гневам духу плоць
чуе дом зімы сьледапыта кроў
размывае плынь бераг берагоў
о імкні імкні конь мысьлітвы стоць
о гары гары гневам духу плоць
сядзе птах-маўчар на маланкі вець
поўняй зрэнкі пуць азарае сьмерць
о імкні імкні конь мысьлітвы стоць
о гары гары гневам духу плоць