Слуп

penbelarus.org · Наста Кудасава - Слуп

Сусвету ў след глядзець, як Лоту,
не паднімаючы рукі.
Стаіць самоту страшнаротую,
нерасчытаную нікім.
Стаяць, маўчанне ў неба сеючы,
тугая соль – на языку.
Мне вечнасць абдымае плечы
і боль вымае – па радку…