Смеласць

penbelarus.org · Ганна Комар - Смеласць

стрымана іду ўніз
па каменьчыках
востра і холадна
я хачу дайсці да вады
не параніўшыся
я намацваю прастору
паміж вастрынёй і холадам
ненадзейна
і ніхто не абяцае
што будзе цёплай вада