дождж смокча за акном зямлю,
дождж – самотнае немаўля.
напявае гарадок – уй-лю-лю, уй-лю-лю.
хлопчык жвавы і разумны ў ложку
сніць маркотна караля –
ў захапленні ў роцік тыркнуў ножку.
а кароль у летуценным дні
танчыць жвава – уй-ля-ля,
скокае на коўзкім пні.
але зараз толькі правінцыйны сон.
у клюбе задыхаецца спявак.
хлопчык спіць – усё бачыць ён.