Мне сумна.
Шпурнутая ў сьпіну сьнежка – мэтафара сумы
атрыманых ведаў у барацьбе са звыкласьцю:
зьмяшалася ўсё ў адну біблейскую суну,
зьліплася…
Зьліліся
разуменьні сэнсаў існаваньня ды існасьці –
вось так перастанем
адрозніваць з часам
адценьні.
І ня ў вочы будзем глядзець,
а крывавіць: “ – Зьлітуйся!”,
і не чалавеку,
а – ценю.
Па адзеньні,
як павялося, мяне сустрэнуць,
праводзяць па розуме:
нехта прымае маё, нехта скрывіць сківіцы…
Мы ўсе перажывае жыцьцё па-рознаму:
бог глядзіць на нас –
толькі дзівіцца.