супраць мяне ўздымаецца ўсё напачатку,
а пасля ападае, бы хваля марская, –
вось і канец – прымружаныя вочкі могілак.
там за кожным капцом схавацца хацеў,
бегаў шпарка, цішком, пераскокваў цераз плот
і бег да ракі і да млына,
углядаўся ў ваду, бачыў там адно сябе і нябёсы:
поруч птушка, што падаць умее,
поруч дрэва, што сохне паволі,
вось і я – прыдурэлы і ціхі хлапчук,
што шукае спаміж хатаў – дамоў састарэлых
апошнія дзверы.