Сяргій Жадан. Я крычаў “Жыве!”, я служыў у вдв…

Я крычаў “Жыве!”,
я служыў у вдв,
гнаў на ўсход праз Польшчу паўжывыя бээмвэ.
У мяне віза германская,
вера хрысціянская,
цёлка з Антверпену і партнёры серабранскія.

Падатковы прэс,
бізнэсовы інтарэс.
перачмураныя цёркі з чувакамі з мнс.
Дэпазіты ў банках
на падробленых бланках.
Хто сядзіць на Бібліі, хто сядзіць на транках.

Снег на садах,
усё імёны ў слупках,
у канцы нам застанецца па тры штукі на руках.
Прабіць па базе
нумары на камазе
і валіць да Берліна з перасадкаю ў Празе.

Начныя прагоны,
БЧ перагоны,
два п’яныя генералы з міністэрства абароны.
Кідаліся ў бойку,
пасля біліся за койку.
Цікава, ці табельнае ў іх не ва ўтойку?

Кроў на траве,
Шво наўскос па брыве,
Два навылет агнястрэлы і чатыры ў чэраве.
Драныя берцы,
Сваякі ў Амерыцы –
Паспрабуй пражыць з чэснае камерцыі.