Пад скурай блакітных пялёнак
хаваеш маленькія крылы,
ірвешся з усіх абалонак
у гэты слезатачывы
свет. Ён майго адгалосак,
а межы табой абраныя,
магчыма, – філасофскія:
па Розанаву ці Разанаву.
Цяпер я напалавіну –
ўся. Ірву абалонкі.
Залізваю шнар пупавіны
зялёнкай.