муку мовчання довгий зашморг
обірве твоя нерегулярна щаслива музика
Дзьвярыма лязгае купэ бы камэра пакут,
даўкія словы дагары як бурбалкі цякуць
па рэбрах чатырох паліц, прыкутых да сьцяны,
але вісіць над галавою трэмпель драцяны.
Ў бутэльцы краявід бяжыць у адваротны бок,
і дах вагона б’е дажджом маланак зыркі ток.
Ён адбівае аб сьцяну нерэгулярны рытм,
трымціць, і звонам драцяным ён вызваляе крык,
І абрываецца пятля задушнай нематы.
Грай, трэмпелю! Запоўні джазам простыя куты!
Аркестрам ненастроеным ці дробам па вадзе!
Зь цябе чужое паліто як лісьце ападзе!
Цягнік па лесе мкне, і вокны выбіты гальлём,
Шугае пара, з кранаў лье кіпнёвы вадаём,
а правадніца спрытна пакладзе кіліма гаць,
зычліва крыкне: “Пасажыры! Можна размаўляць!”