Тварцу

penbelarus.org · Ярына Дашына - Тварцу
Ты прыдумаў Сусвет. У Сусвеце вакантныя месцы
на жыццѐ і на смерць, усѐ астатняе — не ў цане.
Ты ў нейкай сваѐй прынцыповасці бесцялеснай
ўзяў — і аднойчы прыдумаў мяне.
I цяпер я жыву, і цяпер мне паветра хапае
дыхаць і задыхацца на гэтае неба ў хмель.
Тут усе мы паціху адно аднаго забіваем,
і ў гэтым таксама падобныя на Цябе.
Вокісь сонца з паветрам — па самых прыблізных падліках
хутка лета. Мая адзінота — твой эксклюзіў.
Лѐгка жыць у мінулым часе і прамінулых ліках…
Як наяўнасць таго, што Ты некалі ўсѐ ж такі быў.
Засталіся ўспаміны і сціснутыя аскарбінкі
вершаў, горка-салодка-кіслыя пад языком.
Я трымаю сябе ў Сусвеце, нібыта травінку,
проста ўверх, у нябѐсы, у сэрца Тваѐ вастрыѐм…
I сыходжу ціхенька за межы ўласнага ценю,
вінавата, нібы захмялелы, запознены госць…
Мамін крыжык і малітоўнік у маѐй кішэні —
як наяўнасць таго, што Ты недзе ўсѐ ж такі ёсць.