у гэтым горадзе
спыняе крывацёк
адно мая
галінка кіпарысу
я запішу алоўкам
твае рысы
і аркуш гэты
кіну ў вадасьцёк
лаўлю сябе
каб зноўку не ўцёк
душа мая –
як падарожнік босы
ды толькі так –
адзіна верны спосаб
надоўга не затрымлівацца
ў гасьцёх
твае сьляды
захоўвае асьцё
і спадзяваньні
колкія як пожня
нясьмелы позірк
будзе не апошнім
чым нас цяпер
парадуе жыцьцё