Увесь свет працяты

penbelarus.org · Цемрык Велет - Увесь свет працяты

увесь свет працяты ледзьве не наскрозь
усім тым, што называю паталагічнасцю
жыцця:

узыходзіць сонца, а пасля –
ператвараецца ў поўню,

і рысы наваколля змяняюць колер:
калісь у радзімках ейных бачыў я сузор’і.

цяпер яны мне
пустой
татуіроўкай.