Ворагам Беларушчыны

penbelarus.org · Глеб Лабадзенка - Ворагам Беларушчыны

сонца
ты сьвеціш аднолькава
ўсім
і я безумоўна
ня веру ў цуды
але кожным вечарам
буду прасіць
цябе
не сьвяці ты
гэтым паскудам
на неба глядзець
высыпацца
бяз сну
вучуся
бо быць беларусам –
шчасьце
сонца
ня дай ім сябе
падмануць
і пад прамяні твае
хціва папасьці
я дам табе сьпіс
ўсіх нявартых цяпла
і кожную раніцу
буду насіцца
па выгане
хочучы мякка
паслаць
нам ложак
і дурняў паслаць
памаліцца
я буду зьбіраць табе
зорны пацір
і ўсьцяж
пакланіцца
табе
дабяруся
вялікае сонца
ты больш не сьвяці
людзям
што ня любяць
мае Беларусі