Вяртайся да мяне, вяртайся

penbelarus.org · Віталь Рыжкоў - Вяртайся
Вяртайся да мяне, вяртайся
ранішнім рэйсам, патаемна —
адразу ў прайм-тайм, праз авіякасы,
праз неразуменне, праз нервы.

Хадой, аўтаспынам альбо бізнэс-класам,
але, калі ласка, вяртайся, вяртайся.
Адкінуўшы ўсё, не марнуючы часу, —
чакаю, чакаю, вяртайся, вяртайся.

Вяртайся да мяне, вяртайся —
не мае сэнсу мая “медыцына” —
сюды, дзе фактычна адны підарасы,
а я чакаю цябе
традыцыйна.

Вяртайся да мяне, вяртайся
пакуль без прычыны, каб, можа быць, проста
па сцежках блукаць уздоўж БелТрансГазу —
і кпіць — і кахаць — і смяяцца — і помсціць.

Старое жыццё пад уключаным прасам
пакінь ненаўмысна; вяртайся, вяртайся…

Не вернешся ты. Не вагайся. Прынамсі,
я буду чакаць: “Вяртайся, вяртайся”.