Я ела снег

penbelarus.org · Югася Каляда - Я ела снег

Я ела сьнег, непрытомная, ў сьне;
ён раставаў ува мне:
добра пасолены вуліцаў сьнег,
пыльны сьнег на акне;

сьнег мандарынавы з-пад ліхтара;
неруш абапал шашы;
сьнег, што пратэктарамі ўзараў
рух каламутны машын;

сьнег, што крывавяць пажар, салют,
нованароджаны дзень;
сьнег, як неба адказ, на зямлю
са спазьненьнем ідзе.

Талы, зь пяском, зь недапалкамі, сьнег
Кіеўскім спускам сьцякаў
і па прыступках бег да мяне.
Я ела сьнег; я рака.