Я – не паэт. Я з дзяцінства не складаю вершы,
рыфмы – прынцыпова не прыдумваю;
мовай задушаны і на ёй жа падвешаны,
я хістаюся ветрам між такімі ж прыдуркамі…
Я карыстаюся неспрыяльнаю моваю
і, самае страшнае, выказваюся радкамі.
І, блазнаваты, чакаю моманту
і ні на што не наракаю…