Ягадная моўч

penbelarus.org · Наста Кудасава - Ягадная моўч

журавінавы ваўчыцын
верш табе дашлю,
хай табе ў чужыне сьніцца
пушчаў нашых шлюб.
хай ад роспачы ратуе
ягадная моўч,
помні пра мяне лясную
і дадому кроч…