З цыклу герметычнасці жыцця

penbelarus.org · Ярына Дашына - З цыклу герметычнасці жыцця

Балюча не будзе, будзе заўжды герметычна.
Ёгуртная белізна бялізны. Пачыналіся ў адным Богу. Прачыналіся ў адным целе. Паміралі ў розных…
Вяснуй жа волю! Кропельніцы на дрэвах, сонцападцёкі на твары.
Сціснуты ўшэпт да памеру дыхання голас. На другую палову жыцця завядзёнае сэрца.
І хруст рыфмы на збег радкоў –
аплікацыі маіх вершаў.