Загаіла б, ды гай далёка

penbelarus.org · Наста Кудасава- Загаіла б, ды гай далёка

Загаіла б, ды гай далёка
значыць, зноў давядзецца
клёкатам
заліваць папяровую немасць,
касякамі сплаўляць на нераст
усю пяшчоту,
каб рытмы выправіць,
яснавокімі выліцца літрамі,
быццам выплакаць можна
хібы.
быў бы гай унутры – загаіў бы…