Занатуй мяне ў сваім сэрцы. Крэйдаю, крывёю, пацалункам. Кожную хвіліну, кожны подых буду слухаць я яго біццё.
І табе ўжо не будзе больна. Зажыўляю перакісам слова. Я з табой заўсёды буду побач на халодным нашым страшным дне.
Мне знаёмая з дзяцінства бездань. Я праходзіла ўсе лабірынты страху, забівала ў пячорах цмокаў адзіноты і тугі.
Цьмяным і шчымлівым сэрцасумам: успамінам, дотыкам і пахам занатуй у гэтую рэальнасць…
каб у ёй застацца да канца.