уздоўж дарогі ні кветак, ні слёз
толькі звон стаіць увушшу
я хачу быць зноў целам сваім
не чырвоным, не белым, не чорным
не рукамі, што трымаюць папрок
а басанож па траве
надзяваю напарстак
і лашчу твае валасы
калі я так з пальцамі,
уяві маё сэрца
жывая жанчына
не штандар
не надзея
хачу вярнуць сабе
голас і цела
можа быць, я ніколі так моцна
гэтага не хацела