Жнівень

penbelarus.org · Ганна Комар - Жнівень

поле ў качулках. жнівень.
адчуваеш сябе чужой.
глеба крышыцца,
і з цябе ападае бледнасць.
буслы будуюць гнёзды
з назапашанага былога,
а ты стаіш пасярэдзіне пожні,
і гул трактароў заграз у горле,
і табе зноў пара ехаць.