калі ў дзверы старога дома
увесь час грукаюць усе тыя жывыя-жывыя,
а для мёртвых часу не стае моцы знайсці –
паглядзі на іх фотаздымкі старыя-старыя
і пагутары ціха, быццам ты сярод іх,
у іх выявах начных
намалюй сваю лічбу старанна
і пасля падлічы,
колькі разоў табе яе да іх прамаўляць.