Злева направа подпіс пад фатаздымкам

penbelarus.org · Ярына Дашына - Злева направа подпіс пад фатаздымкам

Злева направа подпіс пад фатаздымкам. Там усё адбалела. Агрубелі пачуцці і словы. Ты — падробка свайго пра-пра-пра… апошняя ў другім радзе – ананімка, з поглядам у нікуды. Будучыня блізка…
За табой назіраюць, углядваюцца у рысы болю. Твар з пустымі вачыма… сцёртыя лічбы і даты. Тут нашчадкі гуляюць у схованкі за сцяною часу, прымяраючы памперсы ад Valentino і Prada.
Нерухомасць умоўная: аблокі і дрэвы паснулі. Чорна-белы пейзаж, шакаладна-малочныя поўдні. Бог стварае палотны: партрэты і нацюрморты. І жыццё, як адбітак малюнку пад капіркай ягонай.