Зваяр

penbelarus.org · Ігар Кулікоў - Зваяр

і ляжаць гарады ў развалінах гор
і бязьмежны сьцеп у снапах шатроў
і да скуры ліпне пяском адчай
і сьцякае пот пакідаючы шнар
і ў асадзе дых вараных вятроў
і вышэй за страх толькі іглы зор
і апошні горац ускідвае сьцяг
і ірвецца ў бой з ваяра зваяр