Алена Пятровіч

Філолаг і перакладчыца Алена Пятровіч нарадзілася ў Віцебску ў 1985 годзе.

Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Кандыдат філалагічных навук. Наведвала Беларускі Калегіюм і Перакладніцкую майстэрню.
Лаўрэат арганізаваных беларускім ПЭН-цэнтрам літаратурных конкурсаў імя У. Караткевіча (2005) і К. Шэрмана (2009).

Перакладае з польскай, украінскай, ангельскай моваў. У перакладзе Алены Пятровіч выйшаў раман Рышарда Капусціньскага “Падарожжы з Герадотам” (Мн., Логвінаў, 2009). Сябра рады часопіса "ПрайдзіСвет".

Жыве ў Мінску.

Афіцыйная перакладчыца кніг пра Гары Потэра.

Пераклады