Альгерд Бахарэвіч

Пісьменнік і перакладчык. Нарадзіўся 31 студзеня 1975 году ў Менску. У 1997 годзе скончыў філалагічны факультэт БДПУ. Пасля ўнівэрсітэту працаваў настаўнікам, а пасля — журналістам. Ад 2006 году жыў у Гамбургу. У 2013 годзе вярнуўся ў Беларусь. Лаўрэат літаратурнае прэміі «Гліняны Вялес» за 2002 год. Аўтар кніг «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў» (2002), «Натуральная афарбоўка» (2003), «Ніякай літасці Валянціне Г.» (2006), «Праклятыя госці сталіцы» (2008), «Сарока на шыбеніцы» (2009), «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча» (2011), «Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення» (2012), «Гамбургскі рахунак Бахарэвіча» (2012), «Каляндар Бахарэвіча» (2014), «Ніякай літасці Альгерду Б.», «Дзеці Аліндаркі» (2014), «Белая муха, забойца мужчын» (2015). Альгерд Бахарэвіч — лаўрэат 2-й прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча» (2012). У 2013 годзе пісьменнік таксама атрымаў другую прэмію імя Гедройца за кнігу «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча». У 2015 годзе за раман «Дзеці Аліндаркі» атрымаў 3 месца. Творы Альгерда Бахарэвіча перакладзеныя на нямецкую, чэшскую, украінскую, балгарскую, славенскую і польскую мовы. У 2017 годзе выйшаў раман "Сабакі Эўропы". У 2018 годзе былі апублікаваныя мемуары "Мае дзевяностыя".

Творы