Аляксей Знаткевіч

Журналіст і перакладчык. Нарадзіўся ў вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёна. Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і Універсітэт Паўночнай Караліны ў Чэпел-Хіле (ЗША). Працуе на Радыё Свабода.

Перакладае з ангельскай і чэшскай моваў. Сярод перакладзеных аўтараў — Чарлз Букоўскі, Нік Кейв, Кен Кізі, Мілан Кундэра, Ірвін Ўэлш. Пераклады і ўласныя літаратурныя тэксты друкаваў у часопісе “ARCHE”.

У кніжнай серыі "Амерыканка" выйшаў пераклад "Палёта над гняздом зязюлі" Кена Кізі.

Творы