Андрэй Адамовіч

Паэт, празаік, перакладчык з японскай мовы. Нарадзіўся (1984) і жыве ў Мінску. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (2006). За кнігу паэзіі "Дзень паэзіі смерці дзень" (в. 2012) уганараваны прэміяй "Дэбют" беларускага Пэн-цэнтру. Тройчы перамагаў у конкурсах маладых літаратараў беларускага Пэн-цэнтра (2006, 2010, 2012). Удзельнік міжнародных літаратурных фестываляў (Кіеўскія лаўры, Вялікае княства паэзіі, "Вершы на асфальце" і інш.). Творы перакладзены на літоўскую, польскую, грузінску і інш. мовы. У 2015 годзе выдаў кнігу прозы "Таўсьціла і лешч". У 2019 годзе выйшла другая празаічная кніга "Песня пра Цімура".

Творы