Кацярына Оаро

Празаік. Аўтарка кнігі “Сарочае радыё. Лісты падзякі” (2013, серыя "Пункт адліку"). Вучылася на факультэце журналістыкі БДУ (Мінск), скончыла Беларускі калегіюм (аддзяленні: "Літаратура/філасофія" і "Журналістыка") і Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве. Працавала журналісткай у розных выданнях і на радыё, выкладчыцай мовы, літаратуры і мастацкага пісьма. Вяла дзіцячыя творчыя студыі па літаратуры і журналістыцы.

Пераможца прэміі "Дэбют" (2014 г.)

Творы