Уладзімір Глазаў

Уладзімір Глазаў (Владимир Глазов, нар. у 1974 годзе) - паэт і эсэіст. Публікуецца ў перыядычных выданнях з пачатку дзевяностых. Некаторы час вучыўся на філфаку Брэсцкага педагагічнага ўніверсітэта. Кінуў, усвядоміўшы, што паэзія і філалогія, прынамсі для яго, несумяшчальныя. Па старой добрай савецкай традыцыі рабіў вартаўніком. З 2010 года працуе ў газеце "Брэсцкі кур'ер", вядзе пастаянную рубрыку "Фамільнае дрэва Берасцейшчыны". У 2013 годзе выйшла кніга выбраных вершаў "Время собственное". Жыве ў Брэсце.

Творы