Віктар Жыбуль

Паэт-авангардыст, перформер, літаратуразнаўца.

Нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 года ў Мінску. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (2000) і аспірантуру (2003). З 2004 года — кандыдат філалагічных навук.

Жыбуль — аўтар зборнікаў паэзіі "Калі ў хаце дыверсант" (1996), "Прыкры крык" (2001), "Дыяфрагма" (2003), "Стапеліі" (2012), паліндромнай паэмы "Рогі гор" (1997), шэрагу літаратуразнаўчых артыкулаў. Удзельнік руху "Бум-Бам-Літ", яго творы друкаваліся ў калектыўным зборніку сяброў руху "Тазік беларускі" (1998). У 2005 годзе Віктар сабраў і выдаў літаратурную спадчыну заўчасна памерлага паэта Дзяніса Хвастоўскага “Лугназад”. Бярэ ўдзел у музычных гуртах "Рацыянальная дыета" і "Засралі казарму". У 2008 годзе пабачыў свет зборнік вершаў "Забі ў сабе Сакрата!" (разам з жонкай Верай Бурлак). Яго творы перакладаліся на англійскую, балгарскую, латышскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую і чэшскую мовы.

Творы